Guda. Беларускі этна фолк гурт    

English . Русский .







  новыя фота :
Фотагалерэя гурта GUDA


дыскаграфія: 
ІГРЫ БАГОЎ
GUDA. Архаічныя абрадавыя сьпевы"


mp3: 
new! А дзе ты, Юр'я, урасіўся? (Drolls, Guda - праект ZARA)
I Feel You (+ ND - праект Personal Depeche)
Паданьне аб утварэньні зямлі
Даўней жылі людзі, ня вералі богу
Мядуніца (T-Trider & Maks Retort Drum-n-bass mix)
Мяцеліца
Добры вечар табе, пане-гаспадару
У ляску, на жоўтым пяску



тэксты: 
усе тэксты песьняў з альбому "Guda. Архаічныя абрадавыя сьпевы"


кантакты: 
блог на livejournal
e-mail: guda@fromby.net








   Вітаем Вас на афіцыйнай старонцы беларускага этна фолк гурта GUDA!


відэа:
I Feel You


Відэа-замалёўка на кавэр DM "I Feel You" зроблены супольна з Neuro Dubel для праекту Personal Depeche (Belarusian Tribute to Depeche Mode «Personal Depeche») — складанкі песень брытанскага гурта Depeche Mode у выкананьні беларускіх музыкаў.


Шешори Подільські:
GUDA на Шэшорах
GUDA на Шэшорах

Міжнародны фэстываль этнічнай музыкі ды лэнд-арту «Шешори Подільські» адбыўся 12-14 ліпеня ў Віньніцкай вобласьці.
Самы вялікі ва Украіне, а цяпер можна лічыць і ў Эўропе, фольк-фэст прайшоў сёлета ў пяты раз на беразе Паўднёвага Бугу і сабраў больш за 30 000 гледачоў і музыкаў ня толькі з суседніх краінаў, але з Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі. Беларусь на фэстывалі мелі гонар прадстаўляць мы, GUDA.
  >> падрабязьней


супольны праект:
ZARA
Drolls і GUDA. ZARA

Пры самым канцы 2006 году ў Піцеры пабачыў сьвет супольны праект фальклорнага гурта «GUDA» і гурта сярэднявечнай музыкі “Drolls” (Карэлія) з назвай “ZARA”. Дыск прызначаны для распаўсюду толькі на тэрыторыі Расеі. Назва праекту – беларуская (расейскі адпаведнік – “Заря”) і сугучная з назвай песьні з рэпертуару гурта GUDA – “Зара мая, вячэрняя”, аранжыраванай музыкамі “Drolls”.
Першае, што пачуе рускі слухач на плыце – гэта сакавітая беларуская мова. Унук просіць дзеда распавесьці, як даўней жылі людзі. У выкананьні таленавітых чытальнікаў, Віктара і Алега Каліноўскіх, гучыць нязмушаная размова і фрагмент аднаго з найбольш цікавых і старажытных паданьняў, якое распавядае аб утварэньні зямлі.
На плыце слухач пачуе традыцыйныя абрадавыя сьпевы гурта GUDA -- найстаражытную музыку Эўропы і сярэднявечную эўрапейскую музыку ў выкананьні гурта “Drolls”. Прэзэнтавана і супольная праца гуртоў -- цікавыя прафесійныя аранжыроўкі беларускіх абрадавых песень, што выконвае GUDA. Сьпеў гучыць у суправаджэньні мноства сярэднявечных інструмантаў у насычанай гукавой стыхіі.


дыскаграфія:
Ігры багоў на CD
GUDA. Ігры багоў

"ІГРЫ БАГОЎ" - сольная праграма, створаная фальклорным гуртом "GUDA" паводле найбольш яскравых мiталягiчных сюжэтаў. Яе складаюць абрадавыя песьні - найстаражытнейшы пласт традыцыйнай культуры беларусаў.
У абрадзе чалавек зьвяртаецца да багоў і продкаў. Абрадавая песьня нясе ў сабе звароты да бостваў, яна прасякнута прадчуваньнем і адчуваньнем іх прысутнасьці. Нашы прашчуры лічылі, што менавіта пад час абраду багі зьяўляюцца ў сьвеце людзей, пры гэтым часта набываюць людзкое аблічча, бяруць удзел ва ўсіх найважнейшых падзеях жыцьця чалавека.
  >> падрабязьней пра новы дыск

прэса:
Iгры з багамі
Рэпартаж "Gegaruch.org" з нашага выступу ў Моладзевым тэатры эстрады 25 траўня.

Ігры багоў. Канцэрт 25 траўня   Рукі, узнятыя далонямі дагары адзінай спявачкай на паўасветленай сцэне, пад час спеўнай замовы да бога навальніцы Перуна сваёй скрайняй архаічнай простасцю ў пэўны момант змусілі проста забыцца на тое, што ўсё адбываецца сярод чужых тынкаваных сценаў, – нагэтулькі эмацыйна моцным аказваецца гэтая архетыповая постань, постань адарацыі, ушанавання ...
  - увесь рэпартаж

прэса:
Iх музыку крадуць
Інтэрв`ю Андрэю Скурко для газэты "Наша Ніва"
   Рэканструяваныя "Гудай" песьні паўстаюць у максымальна чыстым і натуральным выглядзе. Выканальніцкі эгаізм, і адпаведна "папсовасьць", зьведзеныя да мінімуму. Ніякага шоў, ніякага бізнэсу. Ці можа прадавацца такі прадукт? Відаць, можа, калі на яго спакушаюцца аўдыёпіраты. Песьні гурту, не спытаўшы дазволу, перавыдалі маскоўскія русафілы. У анатацыі дыск характарызуецца як "славянские песнопения", а слова "беларускі" адсутнічае наагул ...
  - падрабязьней на сайце "Тузін Гітоў"

зь гісторыі гурта:
Больш за 10 гадоў таму
маладыя людзі (навукоўцы й студэнты) аб'ядналi свае высiлкi, каб дасьледаваць старажытную гiсторыю й культуру тутэйшае зямлi...   - працяг -

запрашэньне:
Cьпяваць разам з намі!
Вы жадаеце сьпяваць разам з намі? - Пры гурце запрацавала падрыхтоўчая група, у якой праходзяць навучаньне фольк-вакалу асобы ахвочыя, таленавiтыя, творчыя!




Hавіны:

22.11.2008
GUDA ў Варшаве.
Шаноўная нашы Варшаўскія сябры!
Запрашаем 22 лістапада на канцэрт, які адбудзецца ў клюбе Punkt (Koszykowa 55, Warszawa). Будзем пець мы, а таксама Палац і Masala (PL).

11.10.2008
Сэмінар у Менску.
Менчукоў запрашаем на "гудаўскі" сэмінар, які ладзіць наш гурт для сваіх удзельніц, сяброў і прыхільнікаў. 11 кастрычніка (субота). Тэма – “Традыцыйны сьветагляд. Дзяды”.
Дакладчык – Аляксей Дзермант.
Даведка праз тэл.: 8.029.6082556 (velcom).

14.09.2008
Вольга ў "Benaroya Hall".
Вольга Карпцова, сьпявачка гурта GUDA, выступае ў Бенароя холе (Сіэтл, ЗША) у нядзелю 14-га Верасьня зь Юлиянай і этна-гуртом аўтэнтычных песень "Пава".
Вольга выканае песьні "Маладзенька Надзечка", "Ішла купала" і "Жніця жнеячки". павялічыць гэта фота

27.08.2008
Слухайце інтэрвію з гуртом GUDA у сераду, 27 жніўня 2008г. у этэры радыёстанцыі БЕЛАРУСЬ з 01:00 па 02:00 па мясцовым часе (22:00 - 23:00 па Грынвічу) у КВ-дыяпазоне на част. 7360, 7390, 7150 кГц.
У студыі радыёжурналіста Зьмітра Занеўскага -- Вікторыя Міхно, Ганна Емялёва і Дар’я Зуева.

15.08.2008
Віншуем cям'ю Тарасевіч з нарадэньнем дачушкі Златы.
Хай расьце шчасьлівая і здаровенькая на радасьць бацькам!

Вольга Тарасевіч

12-14.07.2008
GUDA выступае на міжнародным фэстывалі этнічнай музыкі ды лэнд-арту «Шешори Подільські» (Украіна, Віньніцкая вобласьць).

8.12.2007
Запрашаем на першы зімовы фольк-фэст у Малой залі КЗ Мінск. Разам з GUDA выступаюць Ліцьвіны і Госьціца. Даведкі: 649-08-88, 766-24-25.

18.04.2007
Прэзэнтацыя новай супольнай канцэртнай праграмы са Зьмітром Вайцюшкевічам & WZ-Orkiestra! Прыходзьце 18 красавіка ў менскі клюб Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Даведкі: 6.451.722, 2.033.182. падрабязьней

15.07.2006
15 ліпеня прыязджайце ў Крупкі на фестываль этнічнай музыкі "Вольнае паветра"! Апроч "GUDY" вы пачуеце "Палац", "Тройцу", "Drum Extasy" і іншых. Пачатак а 20 ай гадзіне. Падрабязнасьці й бясплатная рэгістрацыя ў афішы на ТУЗІНЕ ГТОЎ.

25.06.2006
Запрашаем на Купальскі Фэст, што пройдзе ў менскім Палацы Мастацтваў!
.. падрабязьней

21.04.2006
Зь песьняй "Сьвяты Яня" (супольны праект "ZARA" з гуртам DROLLS) GUDA дэбютавала ў галоўным беларускім інтэрнэт-чарце ТУЗІН ГІТОЎ. Колькі там пратрымаецца наша песьня, залежыць ад Вас! Галасаваць за ўлюбёныя песьні ў гіт-парадзе ТГ можна штодня. Таксама трэба зазначыць, што са зьяўленьнем на ТУЗІНЕ, "Сьвяты Яня" трапляе ў ратацыю ў "тузіноўскіх" праграмах на радыё-станцыях "Мінск" ды "Рацыя".

05.04.2006
Ужо амаль завершаная "чыставая" праца пад новым альбомам "Вясельле"
Дарэчы, пачуць вясельныя песьні "in air" ў выканьні "Gudy" можна 5 красавіка а 10-ай раніцы ў Траецкім Прадмесьці Менску (у двары каля ЗАГСу).
"Міні-канцэрт" адбудзецца з нагоды шлюбу сьпявачкі гурта Вольгі Галяк і Андрэя Тарасевіча!

24.09.2005
Віншуем Вольгу!
Сьпявачка GUDY - Вольга Карпцова, якая ўжо 2 гады жыве ў ЗША (г. Сiэтл) пабралася шлюбам! Вiншуем Вольгу i Iгара з гэтай вялiкай падзеяй! Хай усе вашыя задумы стануць рэчаіснасьцю, а жыцьцё поўнiцца шчасьцем!
адкрыць у новым вакне


4-10.07.2005
GUDA удзельнiчае ў Мiжнародным фальклорным фэсьце BALTICA 2005.
Сёлета фэст адбываецца ў Літве. Удзельнічаюць фальклорныя калектывы з Манголii, Японii, Турцыi, Iрландыi, Бельгii, Гiшпанii, Босьнii i Герцагавiны, Балгарыi, Швэцыi, Нарвегii, Македонii, Латвii.


ранейшыя навіны






© 2003-2008 GUDA

made in fromby.net
Дызайн ды адміністраваньне:
Wiecier Mechaniczny
Адмылословая дапамога:
Aleś Puch