![]() |
|||||||||||
![]() |
![]() Вітаем Вас на афіцыйнай старонцы беларускага этна фолк гурта GUDA! новы праект:
Русальны тыдзень
Пачалі працу над новым праектам "Русальны тыдзень". Гэтаму праекту прысьвечаная адмысловая фотосэсыя, вялікі канцэрт 27 траўня ў КЗ Мінск. Таксама неўзабаве пачнуцца здымкі відэа-кліпу на адну з русальных песень.
у інтэрнэце:
guda-group.
Запрашаем наведаць блог гурта GUDA на livejournal.com!livejournal.com Guda-group.livejournal.com - гэта анонсы выступленьняў, расповеды пра творчасьць і Традыцыю, прадстаўленьні ўдзельнікаў гурта і шмат іншай цікавай інфармацыі. відэа:
I Feel You
Відэа-замалёўка на кавэр DM "I Feel You" зроблены супольна з Neuro Dubel для праекту Personal Depeche (Belarusian Tribute to Depeche Mode «Personal Depeche») — складанкі песень брытанскага гурта Depeche Mode у выкананьні беларускіх музыкаў. Шешори Подільські:
GUDA на Шэшорах
![]() Міжнародны фэстываль этнічнай музыкі ды лэнд-арту «Шешори Подільські» адбыўся 12-14 ліпеня ў Віньніцкай вобласьці. Самы вялікі ва Украіне, а цяпер можна лічыць і ў Эўропе, фольк-фэст прайшоў сёлета ў пяты раз на беразе Паўднёвага Бугу і сабраў больш за 30 000 гледачоў і музыкаў ня толькі з суседніх краінаў, але з Вугоршчыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Швэцыі, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі. Беларусь на фэстывалі мелі гонар прадстаўляць мы, GUDA. >> падрабязьней супольны праект:
ZARA
![]() Пры самым канцы 2006 году ў Піцеры пабачыў сьвет супольны праект фальклорнага гурта «GUDA» і гурта сярэднявечнай музыкі “Drolls” (Карэлія) з назвай “ZARA”. Дыск прызначаны для распаўсюду толькі на тэрыторыі Расеі. Назва праекту – беларуская (расейскі адпаведнік – “Заря”) і сугучная з назвай песьні з рэпертуару гурта GUDA – “Зара мая, вячэрняя”, аранжыраванай музыкамі “Drolls”. Першае, што пачуе рускі слухач на плыце – гэта сакавітая беларуская мова. Унук просіць дзеда распавесьці, як даўней жылі людзі. У выкананьні таленавітых чытальнікаў, Віктара і Алега Каліноўскіх, гучыць нязмушаная размова і фрагмент аднаго з найбольш цікавых і старажытных паданьняў, якое распавядае аб утварэньні зямлі. На плыце слухач пачуе традыцыйныя абрадавыя сьпевы гурта GUDA -- найстаражытную музыку Эўропы і сярэднявечную эўрапейскую музыку ў выкананьні гурта “Drolls”. Прэзэнтавана і супольная праца гуртоў -- цікавыя прафесійныя аранжыроўкі беларускіх абрадавых песень, што выконвае GUDA. Сьпеў гучыць у суправаджэньні мноства сярэднявечных інструмантаў у насычанай гукавой стыхіі. дыскаграфія:
Ігры багоў на CD
![]() "ІГРЫ БАГОЎ" - сольная праграма, створаная фальклорным гуртом "GUDA" паводле найбольш яскравых мiталягiчных сюжэтаў. Яе складаюць абрадавыя песьні - найстаражытнейшы пласт традыцыйнай культуры беларусаў. У абрадзе чалавек зьвяртаецца да багоў і продкаў. Абрадавая песьня нясе ў сабе звароты да бостваў, яна прасякнута прадчуваньнем і адчуваньнем іх прысутнасьці. Нашы прашчуры лічылі, што менавіта пад час абраду багі зьяўляюцца ў сьвеце людзей, пры гэтым часта набываюць людзкое аблічча, бяруць удзел ва ўсіх найважнейшых падзеях жыцьця чалавека. >> падрабязьней пра новы дыск прэса:
Iгры з багамі
Рэпартаж "Gegaruch.org" з нашага выступу ў Моладзевым тэатры эстрады 25 траўня. Рукі, узнятыя далонямі дагары адзінай спявачкай на паўасветленай сцэне, пад час спеўнай замовы да бога навальніцы Перуна сваёй скрайняй архаічнай простасцю ў пэўны момант змусілі проста забыцца на тое, што ўсё адбываецца сярод чужых тынкаваных сценаў, – нагэтулькі эмацыйна моцным аказваецца гэтая архетыповая постань, постань адарацыі, ушанавання ...
- увесь рэпартаж прэса:
Iх музыку крадуць
Інтэрв`ю Андрэю Скурко для газэты "Наша Ніва"Рэканструяваныя "Гудай" песьні паўстаюць у максымальна чыстым і натуральным выглядзе. Выканальніцкі эгаізм, і адпаведна "папсовасьць", зьведзеныя да мінімуму. Ніякага шоў, ніякага бізнэсу. Ці можа прадавацца такі прадукт? Відаць, можа, калі на яго спакушаюцца аўдыёпіраты. Песьні гурту, не спытаўшы дазволу, перавыдалі маскоўскія русафілы. У анатацыі дыск характарызуецца як "славянские песнопения", а слова "беларускі" адсутнічае наагул ... - падрабязьней на сайце "Тузін Гітоў" зь гісторыі гурта:
Больш за 10 гадоў таму
маладыя людзі (навукоўцы й студэнты) аб'ядналi свае высiлкi, каб дасьледаваць
старажытную гiсторыю й культуру тутэйшае зямлi... - працяг
- запрашэньне:
Cьпяваць разам з намі!
Вы жадаеце сьпяваць разам з намі? -
Пры гурце запрацавала падрыхтоўчая група, у якой праходзяць навучаньне
фольк-вакалу асобы ахвочыя, таленавiтыя, творчыя!
|
27.05.2010 Русальны канцэрт. Запрашаем на наш "Русальны канцэрт". КЗ Мінск, Малая Заля. Даведкі праз тэлефон (+375 29) 6.490.888.
23.04.2010 Фестываль "Скарбніца духоўнасьці чалавецтва". Ашгабад, Туркменія. падрабязьней на нашым livejournal
21.03.2010 Гуканьне вясны. Запрашаем разам з намі гукаць вясну ў Белдзяржмузэі народнай архітэктуры і побыту. Пачатак а 13-й гадзіне. падрабязьней на нашым livejournal
26.06.2009 Купальскае кола. Запрашаем на канцэрт "Купальскае кола"! 26 чэрвеня. 18:00. Менск. Рэактар. Выступаюць: Guda, Znich, Litvintroll, Soncavarot, «Пярэварацень», «Культ» (Украіна)... Квіткі: 15 000 — 18 000 [танцпляц), 25 000 (за столікам). Даведкі: (029) 649-08-88. Адрас: вул. В. Харужай, 29. 22.11.2008 GUDA ў Варшаве. Шаноўная нашы Варшаўскія сябры! Запрашаем 22 лістапада на канцэрт, які адбудзецца ў клюбе Punkt (Koszykowa 55, Warszawa). Будзем пець мы, а таксама Палац і Masala (PL). 11.10.2008 Сэмінар у Менску. Менчукоў запрашаем на "гудаўскі" сэмінар, які ладзіць наш гурт для сваіх удзельніц, сяброў і прыхільнікаў. 11 кастрычніка (субота). Тэма – “Традыцыйны сьветагляд. Дзяды”. Дакладчык – Аляксей Дзермант. Даведка праз тэл.: 8.029.6082556 (velcom). 14.09.2008 Вольга ў "Benaroya Hall". Вольга Карпцова, сьпявачка гурта GUDA, выступае ў Бенароя холе (Сіэтл, ЗША) у нядзелю 14-га Верасьня зь Юлиянай і этна-гуртом аўтэнтычных песень "Пава". Вольга выканае песьні "Маладзенька Надзечка", "Ішла купала" і "Жніця жнеячки".
27.08.2008 Слухайце інтэрвію з гуртом GUDA у сераду, 27 жніўня 2008г. у этэры радыёстанцыі БЕЛАРУСЬ з 01:00 па 02:00 па мясцовым часе (22:00 - 23:00 па Грынвічу) у КВ-дыяпазоне на част. 7360, 7390, 7150 кГц. У студыі радыёжурналіста Зьмітра Занеўскага -- Вікторыя Міхно, Ганна Емялёва і Дар’я Зуева. 15.08.2008 Віншуем cям'ю Тарасевіч з нарадэньнем дачушкі Златы. Хай расьце шчасьлівая і здаровенькая на радасьць бацькам!
12-14.07.2008 GUDA выступае на міжнародным фэстывалі этнічнай музыкі ды лэнд-арту «Шешори Подільські» (Украіна, Віньніцкая вобласьць).
|